Воскресенье, 19.05.2024, 07:42
Приветствую Вас Гость
RSS
Мой сайт
Меню сайта
Наш опрос
Оцените мой сайт
Всего ответов: 6
Статистика

Онлайн всего: 2
Гостей: 2
Пользователей: 0
Форма входа
Главная » 2013 » Октябрь » 20 » Гісторыя аднаго міліцыянера-франтавіка, які змаг
19:34
 

Гісторыя аднаго міліцыянера-франтавіка, які змаг

Удалося знайсці цікавы архіўны дакумент - успаміны Георгія Фядотавіча Дзям’янава, міліцыянера-франтавіка, аднаго з тых, хто ўдзельнічаў у барацьбе супраць "лясных братоў" на Бабруйшчыне.

Георгій Дзям’янаў, 1943 год

Георгій Дзям’янаў, 1943 год

У гады Вялікай Айчыннай

Нарадзіўся Георгій Дзям’янаў у 1924 годзе ў вёсцы Бярэзнякі, Варонежскай вобласці ў сям’і сялян. Пасля заканчэння школы ў 1939 годзе працаваў ён на суднарамонтным заводзе ў Марыўпалі. Калі амаль адразу пасля нападу Германіі на Савецкі Саюз завод эвакуявалі на Усход, Дзям’янаў вярнуўся ў родную вёску і працаваў у калгасе. У адзін з дзён 1942 года Георгій пайшоў да ваенкома і дабіўся залічэння ў Чырвоную Армію. Увечары таго ж дня навабранцаў пагрузілі ў эшалоны і накіравалі на фронт.

На нейкай станцыі Арлоўскай вобласці цягнік спыніўся, і камандзір эшалона загадаў разгружацца. "Я быў залічаны ў 1-ю гвардзейскую стралковую дывізію Паўднёва-Заходняга фронту, якой камандаваў генерал-лейтэнант Іван Русіянаў. Гэта вайсковая частка паўстала на базе 100-й дывізіі, якая з 26 па 30 чэрвеня 1941 года змагалася з нямецкімі войскамі на подступах да Мінску. Большасць байцоў і камандзіраў 1-й гвардзейскай былі ўзнагароджаны ордэнамі і медалямі", - пісаў ва ўспамінах Дзям’янаў.

Ужо на наступны дзень маладыя салдаты прынялі прысягу і былі размеркаваныя па ротах. Георгій трапіў у 2-і ўзвод 5-й роты 7-га стралковага палка. "На ўзвод тады прыходзілася два аўтаматчыкі, адзін кулямётчык, а астатнія атрымлівалі вінтоўкі Мосіна і СВТ. У чэрвені 1942 года полк, у якім я служыў, быў перакінуты пад Курск", - успамінаў Дзям’янаў. Там пачалася Варонежска-Варашылаўградская аперацыя.

Георгій Фядотавіч узгадваў: "Баі былі жорсткімі. На гэтым участку фронту немцы супраць нас увялі ў бой значную колькасць бронетэхнікі. Населеныя пункты пераходзілі з рук у рукі. З танкамі змагаліся, як і ў 1941-м, з дапамогай "кактэйляў Молатава".

11 ліпеня 1942 года Дзем’янаў удзельнічаў у баях за сяло Белы Калодзеж, дзе полк, у якім ён ваяваў, атрымаў загад выбіць ворага з населенага пункта. У той дзень Георгій Фядотавіч быў цяжка паранены, куля выбіла вока. Побач з сяржантам ляжаў і паранены ў нагу палітрук роты. Не доўга думаючы, Дзям’янаў закінуў лейтэнанта на сябе і выцягнуў з поля бою. Пазней абодвух накіравалі ў вайсковы шпіталь №1648 у Пензе, дзе хірургі зрабілі Дзям’янаву складаную аперацыю. Пасля выпіскі варонежскага хлопца прызналі не годным да страявой і камісавалі.

На службе ў міліцыі

Пасля выздараўлення Дзям’янаў працаваў на шахце № 6 пасёлка Вузлавая Маскоўскай вобласці. Аднак ужо праз паўгода Георгій нечакана атрымаў позву з ваенкамата і хутка адправіўся ў распараджэнне НКУС на пасаду ўчастковага-ўпаўнаважанага. "Значная колькасць супрацоўнікаў міліцыі знаходзілася на фронце, і асабовы склад органаў міліцыі папаўнялі за кошт былых параненых франтавікоў", - адзначаў у сваіх успамінах Георгій Дзям’янаў. Праз 5 месяцаў яго накіравалі ў Маскву. У сталіцу тады прыехала некалькі соцень міліцыянераў з перыферыі. З імі правялі інструктаж і агучылі загад, у якім адзначалася, што ўсе яны накіроўваюцца ў вызваленыя з-пад нямецкай акупацыі раёны БССР. Так Дзям’янаў трапіў у Магілёўскую вобласць.

Сітуацыя там была вельмі складанай. Фронт быў зусім блізка. Міліцыянерам прыходзілася адшукваць дэзерціраў. Так, у вёсцы Пачэпы Георгій Фядотавіч затрымаў трох узброеных уцекачоў з Чырвонай Арміі. А пасля правядзення аперацыі "Баграціён" міліцыю выкарыстоўвалі для пошуку нямецкіх салдат і афіцэраў, якія хаваліся ў лясах.

Клічаўскі раённы аддзел МУС

Клічаўскі раённы аддзел МУС

Барацьба з "ляснымі братамі"

30 чэрвеня 1944 года Дзям’янава адправілі ў Клічаўскі раён. "Разам са мной прыехалі начальнік раённага аддзела НКУС старшы лейтэнант Фількін, оперупаўнаважаны лейтэнант Ларыёнаў і яшчэ 8 участковых-упаўнаважаных. Хутка склад клічаўскай міліцыі папоўніўся за кошт былых партызанаў. Мяне накіравалі на ўчастак Бацэвічы - Усохі - Заполле. Гэта быў адзін з найбольш цяжкіх раёнаў", - пісаў Георгій Фядотавіч.

Падчас акупацыі шмат жыхароў Клічаўшчыны пайшлі служыць у паліцыю. Некаторыя з іх удзельнічалі ў карных аперацыях. Было шмат і тых, хто працаваў у акупацыйнай адміністрацыі. Сітуацыя ўскладнялася і тым, што падчас акупацыі ў Бабруйску знаходзілася вялікая колькасць рускіх батальёнаў, вайсковых частак, створаных нацыстамі дзеля барацьбы супраць савецкіх войск. Пасля вызвалення гэтых тэрыторый значная колькасць уласаўцаў падалася ў лясы. Ад Саветаў таксама хаваліся і звычайныя сяляне, якія былі супраць калектывізацыі.

Амаль адразу пасля вызвалення гэтых тэрыторый ад немцаў савецкія ўлады пачалі вяртацца да калгаснай сістэмы. Так, Клічаўскі райвыканкам прыняў рашэнне сілай канфіскоўваць быдла, сельскагаспадарчыя прылады працы і насенне ў тых, хто адмаўляўся ўсё гэта перадаць у калгас. Для выканання гэтага распараджэння выкарыстоўваліся ўчастковыя міліцыянеры. Нарэшце, варта падкрэсліць, што ў клічаўскіх лясах у гады вайны была савецкая партызанская зона. Там захаваліся зямлянкі, бліндажы і іншая неабходная для ляснога жыцця інфраструктура. Такім чынам, на Клічаўшчыне была сацыяльная база і спрыяльныя ўмовы для ўзнікнення антысавецкіх фарміраванняў.

У 1944 годзе вакол былога супрацоўніка нацысцкай адміністрацыі Аляксандра Аношкі сабралася некалькі дзясяткаў былых паліцаяў, уласаўцаў і іншых незадаволеных савецкай уладай. Паводле ўспамінаў мясцовых жыхароў, падчас вайны гэты чалавек адказваў за адпраўку беларускай моладзі ў Германію. Акрамя гэтага, Аношка здаў гестапа некалькі сямей партызанаў. Намеснікам Аношкі быў былы паліцэйскі Іван Шэх (па мянушцы Жук). Іх атрад дзейнічаў у Клічаўскім, Кіраўскім, Бярэзінскім, Асіповіцкім, Быхаўскім раёнах.

Першая сустрэча ўпаўнаважанага Дзям’янава з клічаўскімі "ляснымі братамі" адбылася ля вёскі Орлін. Выйшаўшы з будынку сельсавету, міліцыянер накіраваўся да хаты, дзе жыла сям’я былога паліцэйскага. Аднак нечакана з лесу паказаліся ўзброеныя людзі, і адзін з іх пачаў страляць з аўтамата. Дзям’янаў быў лёгка паранены ў нагу. Былы франтавік тут жа схапіў свой ППШ і агнём у адказ не дазволіў нападаўшым наблізіцца да сябе.

Георгій Дзям’янаў з жонкай і сынам

Георгій Дзям’янаў з жонкай і сынам


Наогул, госці з лесу распачалі сапраўднае паляванне на супрацоўнікаў савецкага дзяржапарату, былых партызан і іх сямейнікаў. Жонка Дзям’янава Ганна Кірылаўна разам з толькі што народжанай дачкой вымушана была амаль кожны дзень змяняць месца начлегу, таму што заставацца на адным месцы было рызыкоўна. Аднойчы "лясныя браты" паспрабавалі нават падпаліць вёску, калі даведаліся, што ў ёй знаходзяцца міліцыянеры, што прыехалі з Бабруйску.

"Для барацьбы з "ляснымі братамі" была створана адмысловая аператыўная група на чале з кіраўніком аддзелу барацьбы з бандытызмам МУС БССР палкоўнікам Аляксеем Гранскім. У аперацыі, акрамя супрацоўнікаў МДБ і міліцыі, прымалі ўдзел і падраздзяленні савецкай арміі. Быў распрацаваны план па ўкараненні ў банду агента, які павінен быў прывесці "лясных братоў" у засаду міліцыі. У рукі МУС трапіў былы настаўнік па прозвішчы Тоўсцік, які падчас нямецкай акупацыі быў старастам адной з вёсак. Аказалася, што гэты чалавек з’яўляецца сваяком няўлоўнага Аляксандра Аношкі", - успамінаў Дзям’янаў. Тоўсціка прымусілі пайсці на супрацу з МУС і хутка адправілі ў атрад. Былы настаўнік праз спецыяльныя схованкі пакідаў дадзеныя для міліцыі. "Я асабіста некалькі разоў хадзіў на сустрэчу з Тоўсцікам", - пісаў Дзям’янаў.

Савецкія вайскоўцы — удзельнікі аперацыі па ліквідацыі атрада Аношкі

Савецкія вайскоўцы - удзельнікі аперацыі па ліквідацыі атрада Аношкі


Нарэшце, у маі 1948 года міліцыі ўдалося арганізаваць пастку для Аношкі, у якую той і трапіў. Аношку і некалькі яго сяброў удалося ўзяць жывымі. Іншых знішчылі ў зямлянках. Прысуд для Аношкі і яго паплечнікаў быў аднолькавым: 25 гадоў зняволення.

Зараз можна па-рознаму ацэньваць тыя падзеі. Па сутнасці, Другая Сусветная вайна ў 1944 годзе на Бабруйшчыне працягвалася. Але мела яна ўжо характар грамадзянскай вайны.

Георгій Дзям’янаў, 1970 год

Георгій Дзям’янаў, 1970 год


За праведзеную супраць клічаўскіх "лясных братоў" аперацыю Георгій Фядотавіч Дзям’янаў быў узнагароджаны Ганаровай граматай Вярхоўнага савета БССР. У верасні 1949 года Клічаўскі ваенком палкоўнік Магераў адправіў камандаванню Беларускай вайсковай акругі прадстаўленне на лейтэнанта міліцыі Дзям’янава з хадайніцтвам аб узнагароджанні Ордэнам Айчыннай вайны другой ступені. Аднак пазней міліцыянеру ўручылі Ордэн Чырвонай Зоркі. У 1960 годзе Георгій Фядотавіч па стану здароўя быў адпраўлены на пенсію. Цяжкае раненне ў вока і ваенныя выпрабаванні ўсё часцей нагадвалі пра сябе, і ў 1978 годзе Дзям’янава не стала. Яму было ўсяго 55 гадоў.



Матэрыалы па тэме:

Янкі супраць конніцы Будзённага
Браты Дыбоўскія — навукоўцы і паўстанцы
Васіль Быкаў: Перамогу ў нас адабралі
Просмотров: 328 | Добавил: fidthey | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Поиск
Календарь
«  Октябрь 2013  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031
Архив записей
Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz

  • Copyright MyCorp © 2024
    Бесплатный хостинг uCoz