Заяўку на правядзенне 29 ліпеня пікета супраць размяшчэння расійскіх вайсковых аб’ектаў на тэрыторыі Беларусі падаў у Мінскі гарвыканкам кіраўнік Партыі БНФ Аляксей Янукевіч.
Пікет будзе прымеркаваны да гадавіны прыняцця Дэкларацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце Рэспублікі Беларусь 27 ліпеня, паведамляе прэс-служба Партыі БНФ.
Месцам правядзення плануецца пляцоўка насупраць амбасады Расійскай Федэрацыі ў Мінску.
- Партыя БНФ выступае супраць імперскай і неакаланіяльнай палітыкі, якую Крэмль спрабуе весці на постсавецкай прасторы, у першую чаргу, у дачыненні да нашай краіны. Расія ўжо перайшла да адкрытых дзеянняў, скіраваных на ператварэнне Беларусі ў буферную зону па абароне сваіх інтарэсаў. Мы лічым абсалютна недапушчальным размяшчэнне ў Беларусі расійскіх авіяцыйных базаў, а таксама патрабуем вываду з тэрыторыі нашай кра
...
Читать дальше »